Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап (Спіс на лета, #4)

Ці Адам Міцкевіч – «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына – беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? І пры чым тут Рымская імперыя? Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць гэта ў новым падкасце пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Чалавек, чыя біяграфія вартая асобнага серыяла: махлярства, старажытны дацкі герб, разбор шляхты, падробка дакументаў, зняволенне, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера і, вядома, Менск. Як так атрымалася, што беларускі тэатр пачаўся са стэндапа? Чаму Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – ніякі не Дунін, а «Пінская шляхта» – не пінская і не шляхта? І хто насамрэч напісаў гэтую смешную і з'едлівую п'есу, галоўны герой якой – страх? Слухайце ў новым выпуску падкаста «Спіс на лета».

Отзывы


Podcastly – the best platform for podcasters and podcast lovers. More than 10 millions of audio content that available on Android/iOS/Web/Desktop and Telegram.